1967
Дыпламант абласнога фестывалю самадзейнага мастацтва, прысвечанага 50-годдзю Савецкай улады.
1984
Дыпламант абласной выстаўкі, прысвечанай 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
1985
Лаўрэат Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанага 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
1986
Дыпламант Рэспубліканскай выстаўкі “Майстры Століншчыны”.
1987
Лаўрэат Рэспубліканскай выстаўкі народнай і самадзейнай творчасці, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Лаўрэат Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве. Залаты медаль за дасягненні ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці і развіцці народнай гаспадаркі СССР.
1990
Лаўрэат прэміі прафсаюзаў БССР у галіне мастацтва і культуры.
2000
Лаўрэат ІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску - 2000” на міжнародным конкурсе майстроў народных рамёстваў і промыслаў.
Падзячны ліст Міністэрства культуры за ўклад у развіццё традыцыйнай культуры і атыўны ўдзел у ІІ Нацыянальнай выстаўцы інсітнага мастацтва ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску - 2000”.
2001
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне” за 2000 год у намінацыі “народная творчасць” за пластычнае ўвасабленне ў традыцыйнай разьбе па дрэве беларускіх фальклорных матываў.
2002
Ганаровая грамата Столінскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння.
Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы.
2003
Удастоены звання “Народны майстар Беларусі”.
2005
Гран-пры ХІV Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” у рамках ярмаркі-конкурсу народных рамёстваў і промыслаў.
Дыплом свята-конкурсу разьбярства “Дрэва жыцця” у рамках кірмашу народных рамёстваў і промыслаў XIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, ліпень, г. Віцебск. Пераможца ў намінацыі “круглая пластыка”.
2006
Грамата за захаванне самабытнага народнага мастацтва і ўдзел у Абласной выстаўцы інсітнага мастацтва “Споведзь сэрца”, верасень, г. Брэст.
2007
Ганаровая грамата аддзела культуры Столінскага райвыканкама за захаванне нацыянальнай культуры і ў сувязі з 65-гадовым юбілеем.
Ганаровая грамата Столінскага раённага Савета дэпутатаў за шматгранную добрасумленную працу, актыўную творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё, прапаганду і захаванне нацыянальнай культуры і ў сувязі з 65-гадовым юбілеем.
2008
Дыплом ІІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў “Вясновы букет”, май, г. Мінск.
2009
Ганаровае званне і дыплом Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна.
Атрымаў падарунак - набор сякер для вырабу драўлянай скульптуры - ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі пасля ўдзелу Кіраўніка дзяржавы ў цырымоніі ўрачыстага адкрыцця новага будынку Церабліцкага выхаваўча-сярэднеадукацыйнага комплексу яслі-дзіцячы садок-школа і азнаямлення з выстаўкай твораў майстра.
2010
Першы фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”.
Спецыяльны прыз Цэнтра па санаторна-курортнай рабоце “ЦэнтрКурорт” Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2014
Удастоены звання "Ганаровы Паляшук" за вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускага Палесся, а таксама захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый рэгіёна.