ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ
"Гэта праўда. Так было"
ЛЕГЕНДА З ГІСТОРЫІ ВЁСКІ ЦЕРАБЛІЧЫ
Папера, туш, пэндзаль. 18 х 25 см
Даўно гетэ було. Жыў у тэ врэмье
ў Церэблічах чоловек молоды,
Хорошы, моцно здоровы і вельмо розумны.
Прозвалі его Ліхван-Ліхваненя
І ось гэты Ліхван-Ліхваненя да забіў
шчыколотком целя і ўсе чысто
подзеліў по родох так, ек бы даў
кожному роду харакцерысьціку.
Клубом- прысы, бо там Еўмен лысы.
Кошэўскім-рогі, бо не ўступаюцца з дорогі.
Козаком-вушы, шчо ў іх нема ні хлеба, ні колотушы.
Борысом-шкура, бо ў іх дурна натура.
Моўсеём-морда, бо ў іх натура цьвёрда.
Кормылцом-голова, бо там молодзіца молода.
Стрэльцом даў пляхі, шчо до іх заеждаюць ляхі.
Макадом- коленца, шчо ні дроў, ні поленца.
Мельніком-кішкі, завязваць мешкі.
Коўбасом-печонкі, шчо воны ходзяць на вечоркі.
Ліхваном- сэрцэ, шчоб ніхто не глядзеў ў окенцэ.
Карпом-ныркі, бо ў іх хорошые сынкі.
Оўсеём- збор, бо ў іх велікі двор.
Погодом-хвост, бо воны ходзяць у цэркоў у пост.
Хвеском- гомно, бо ім сераўно.
Шуплом-сікунцэ, бо жывуць на концэ.
А собе оставіў туловец, бо вон –хлопец молодец.
Запісана ад маці Аксінні Супрунчык, 1913 г.н., на мясцовай гаворцы.
ЦЫКЛ «Кола дзён»
Засеўкі
Молода хозяйка пекла хрэснік. І з гэтым хлебом ее чолове ехаў у поле. Вон обходзіў кругом поля з хрэсніком(хлебом), моліўса, шчоб добрэ засеяць.
Зародзі, Божэ, на всякого долю.
Зародзі, Божэ, з мешка поўмешка.
Просці, Божа, з мешка- тры мешка, ошыбса.
Але перэд гэтым чоловек садзіўса сракою на землю.Ек мерзла срака, то не почыналі сеяць, а як не мерзла, то поле засевалі.
Як дні пагубілі
Коліся чоловек з жонкою поехаў у лес ораці, бо там було поле. Да погубілі дне і не знаюць-екі дзень? І началі шчытаць: у понедзелок поехалі, а ў аўторок оралі, а ў середу соху поламалі, а ў чацвер волы погубілі, а ў пятніцу нашлі, а ў суботу домоў прыйшлі.
От так робілі людзі. Гэто праўда была, говораць…
Зажынкі
Коліся людзі ўставалі вельмі рано. Досвета воны ўмываліса, одзеваліса, моліліса. Помоліўшыса, жонка надзевала белу полотняну сорочку і йшла ў поле, зажынала і просіла Бога, шчоб помог зжаці жыто. Пры концэ роботы хозяйка выбірала з жыта дзевьець колоскоў і звязвала іх ў пучок, екі называўса “борода”. Ставілі іх на покуце. Весною, ек засевалі поле, то ў мешок з свечаным зерном сыпалі зерно з колоскоў бороды. А тые колоскі, шчо осталіса от бороды, забіралі домоў, і ек хто ўміраў, то кропілі імі могілу да кідалі іх у яму.
МАЁ ДЗЯЦІНСТВА
Бабіна каша
У жыцці чалавека ёсць тры важныя падзеі. Гэта нараджэнне, жаніцьба і паміранне.
Коліса жонка могла родзіць дзіця, у полі жнучы жыто. Была ў нас баба Солоха, то вона родзіць, потом йшчэ жне до вечора, а дале возьме дзіця да прынесе домоў у пелене. А так навек роды прымала бабка –повітуха.
Колі дзіця нарождалосо, то бабу-повітуху везлі на санях. Не толькі зімою, но і летом, шчоб завязала пупа. Вона завязвала пупа льном, мула его.Потом робіліса зліўкі.
Прыходзілі жонкі, кумы, шчоб отведаць дзіця. Послі зліўкоў робілі хрысціны.Церэз неколькі дней после рожджэння дзіцяці, не позней чым церэз тыздзень, бацькі доўжны булі вубраць хросных. І назначаўся дзень хрысцін. Дзіця хрысцілі ў цэркві.Ек вуносілі дзіця, то кума брала, закутвала ў вузьліку кавалочок печыны (гліны з печы), вуголь, хлеб-соль да дробные грошы, коб дзіця ніколі ні ў чом не нуждалоса. Купала баба- повітуха, а кум і кума неслі ў цэркоў, і там бацюшко хрысціў, запісваў і даваў імья дзіцяці сьвятых, екіе родзіліса ў гэты дзень.
Собіраліса ў хаце. Маці на полу, дзіця ў кольбелі. Кожны прыходзяшчы клаў за полог грошы.Баба-повітуха прыносіла кашу, ставіла на стол, і почыналіса хрысціны.Клалі грошы на кашу: хто больш положыць грошэй, то і каша его.Вон і б’е горшка з кашою і дзеліць усім.
А цераз тыдзень кума і бабка-повітуха йшчэ раз прыносілі отвед. Ось так проводзіліса хрысціны коліся.
ЦЫКЛ «Вяселле»
Паспела
Ек дзеўцы споўнялосо годоў петнаццэць, то ее бацько саджаў на воза, запрагаў коней і возіў по селу і крычаў: «Поспела, поспела!»
Усе людзі бачылі молодую дзеўку і зналі, шчо ўжэ можно сватоў засылаць. Не так дзеўку, ек пасаг – землю, богацтво.
Сватанне
Бралі два боты. Баько насыпаў у одзін песок, у другі – зерно. Ставіў на парозі. Казаў сыну прынесці одзін бот. Ек сын прыносіў бот з зерном, значыць – час сватацца, ек з песком – трэба ждаць ешчэ год.
У сваты
У сваты маці пошыла сыну штаны. А вон повесіў іх на плот. Зайшлі ў хату сваты. «Такі сынок у мене робоцяшчы, я яму штаны пошыла, - кажэ маці. – Покажы штаны». А вон подняў рубашку… Без штаноў.
Упрыгожанне каравая
На весельі навек буў коровай і ў молодого і ў молодое. І ось колі радзілі коровая, то спевалі песні:
Ек мы свойго каравая радзілі,
То ў бор по зелье ходзілі.
А ім отказваў зелены бор:
Я вашого коровая не знаю,
І вашого зельейка не маю.
Ідзеце по земле ў вішнёвы сад
І робіце собе коровай.
Ідзеце ў вішнёвы сад по зелье
І робіце собе веселье.
Вяселле
Молоды з короваем ішоў до молодое. Ішоў вон разом з дружкамі. Шышка ў его була з левого боку, а ў дружкоў – з праваго.Старшы маршалок нёс коровая. За ім ішлі весельные. Бацькі молодого не йшлі на веселье к молодой.
Попілі, поелі, узелі молоду, сповілі ў сарпанка. Наметкою звязвалі молодого і молоду.
Посерэдзіне седзела дружка, ее выкуплялі дружкі. Ек выкупяць воны ее, тогды вона прымаласа, і молодых звязвалі наметкою.
Ек ведуць молоду к жэніху, то наметку завязваюць на молодого. Все весельные ідуць до молодого.
Молода йшла з молодым. Ек подходзілі до хаты жэніха, то ў сенях стояла дзежа. У порозі маці прычашчала медом. Молода ек йшла к молодому, то клала на печ на стоўбікі хлеб, шчо вона несла ў хусточцы.
На дзяжу
Послі венчання молодые йшлі к молодому. У сенях на порозі ставіласа дзежа, у екой пеклі хлеб. Молодая, ек вона непорочна, повінна была сыйсці на дзежу. Тоды маці молодого частовала іх медом з горшка. Одразу молодого, а потым невестку і прыглядваласа, як молодая послі молодого з гэтой жэ ложкі будзе есці мед. Ек з огідою, то не будзе любіць, а ек со смаком, то будуць жыць добрэ ў коханні, любіць однэ одного.
Пасцельнічка
Гэтэ ек ужэ велі ў клець спаць. Для проверкі ўжэ опосля дзежы, велі ешчэ ў клець. Посцельнічка – гэто сестра молодого.
Я посцельнічка была.
Посцель слала.
Пад бокі жыта,
Штоб молода не была біта.
ЦЫКЛ «Святы і абрады»
Жаніцьба коміна
Абрад пакланення богу агню.Запісаў яго Іван Супрунчык па памяці, бо гэты абрад бытаваў у вёсцы Цераблічы да 1950-60-х.
У восень, колі почынало рано цемнець, маці брала гарбузовые семечкі, вешала посвет к коміну і говорыла:”Ну, дзеткі, будом жаніць коміна”.Брала кочаргу, ставіла к коміну, обвязвала комін ручніком, у пелену брала семечкі, обсыпала імі комін і прыговорвала:
Цепер веселый вечор у нас,
жэніцца наш комін Опанас.
Да мы пажэнім коміна,
да почэпім до посветухна,
да покладом лучыноньку.
Да горы наш посвет ярко,
шчоб нам було коло цебе жарко.
Да горы наш посвет,
шчоб мы бачылі коло цебе яркі свет,
шчоб нам було коло цебе добрэ прасці і ткаці
да нашых дзеток судзеваці.
Шчадрэц
Шчодрэц-зімовае свята. Да яго пачынаюць рыхтавацца за два тыдні ўперад: колюць свіней, чыняць каўбасы, на калядную куццю таўкуць у ступе пшаніцу, яна абавязкова падаецца ў гэты дзень на вячэру. Куццю таўклі ў ручной ступе ў чатыры таўкачы за чатыры тыдні да свята.
У Цераблічах шчодроваць ходзілі перэд Новым годом з 13 на 14 студзеня.
Собіраліса хлопцы чоловек восем-дзесяць, мо за месяц до Нового года і почыналі вучыцца пець. Собералі бумагу цветную і клеілі звезду. Вубіралі хлебоношу, запевалу і, ось.
Прыходзіло 13 студзеня у ноч перед Новым годом, ішлі шчодровать. Начыналі з самое крайнее хаты: покуль усе хаты не пройдом- домоў не йдом. Перэходзілі к хаці под окно на покуці і велічовалі: ”Добры вечор, пане господар, поздравляю вас з праздніком, з Новым годом! Дай Боже за год дождаць! Можно вам песню заспеваць, ваш дом повелічоваць? Вольно?”
І господар говорыў- невольно ці вольно. І мы спевалі песні малым дзеткам, господару, шчоб усе велосо: коні і волы веліса, пчолы веліса, шчоб пшэніца і жыто, просо родзіло.
Собералі хлеб, сало, коўбасу. Ек спелі песьню, той шчэ говорылі: ”Дай Божэ,шчоб дождалі, дай на той год давалі!” А на другі дзень гетэ сало, хлеб продавалі, сукалі свечку і неслі ў цэркоў, а на остатніе грошы нанімалі музыку, робілі танцы, звалі дзевок і танцовалі.
А на свьятэ рожэство, ек садзіліса вечэраць, то навек варылі куцью. Ставілі ее на стол і звалі мороза: ”Мороз, Мороз, ходзі куцью есці, не йдзі ні на просянэ, ні на льнянэ”.
Абпад бытуе і зараз, але сало і хлеб не собіраюць, а стараюцца атрымаць грошы.
Вербніца
Маці брала вербу і несла ее ў цэркву, бацюшко освешчаў святою водою. Прыйшоўшы домоў, маці поб’е нас гетой вербой. Прыговорвала: “Гэй, вярба, гэй вярба! Верба б’е, не я б’ю! За тыздзень Велікдзень. Судзі Божэ дождаці, краснэ яйко дзаржаці”. У одрыну вешалі гэту вербу. Вербой выганялі короў на пашу.
Велікдзень
На Веліконье ў нас коліся ходзілі от хаты к хаці і прослаўлялі господара, пелі веліконные песні. Господары выносілі яйца, хлеб. На геты дзень варылі много курыных еец у цыбульніку. Воны красіліса ў чырвону краску. Кажды господар вібіраў самое моцнэ ейцэ і выходзіў на вуліцу, коб “побіцца на яйца” з другімі. Ейцэ дзержалі ў руцэ носком уверх і носок об носок ударалі. Ейцэ, которэ побілосо, перэворачывалі пухою. Пабіласа пуха, ейцэ гетэ было ўжэ бітка. І гетак за дзень назбірвалі выбітых еец вельмі много, ек меў здоровэ ейцэ.
Варонэ ейцэ так, як і каша ў горшку, розбівалоса, так і ейцэ сімволізіровало моц господаркі, з’еўленне прыплода скоціны, доброго ўрожаю.
ЦЫКЛ «Дзяды»
У Цераблічах Дзеды одзначаліса так. Маці варыла вечэру з дзевеці страў. Сем’я садзіласа за стол. Запальвалі свечку на покуці. Уставалі, моліліса і потым садзіліса. Господар чэрпаў ложкою еду і выліваў у оддзельную міску дзедам. І так робіў кажны- по тры ложкі кажной стравы, шчо была на столе.
Невідзімые душы піталіса парою. А посля гэту еду вылівалі ў рэчку. Тым, хто утопіўса.
Лапаціна
Старые людзі росказваюць, шчо коліся гетэ було. Ек чоловек стары становіўса невартым і быў обузою для рода, то вон ужэ сам говорыў:”Давайце мне ўжэ лопаціну”. І старэйшына рода збіраў увесь род. Старога обмывалі водой, сажалі на лобнэ мейсцэ. Бралі лопату, екою лопацілі ў гумне зерно, ці лопату, екою саджалі хлеб у печ. І гетою лопатою ўбівалі невартого старого по его прозьбі. Потым спальвалі, попел змешчалі ў горшчок і захороньвалі его.
І зараз старые людзі, як страчаюцца, то можны почуць такіе слова:” Еўхім,тобе ўже трэбо лопаціну даваць”.
Пахавальны абрад
Померлого омывалі водою, мужского пола- мужчыны, жэнского рода- жонкі. Вода ў перэводзе обозначае жызнь. Чоловек всегда от своего появленія на земле поклоняўса огню, водзе, хлебу. Так і в гетом похавальном обрадзе. Омылі ўсе грахі водою, далі жызнь на вечнэ душэ покойніка. Одзевалі во ўсе новэ, ложылі ў труну, зроблену з досок. Звязвалі ногі і рукі покойніка хусточкою.
Колі покойніка неслі на могліца, то перэд гетым йшлі копаць ямку для ўмершого. Выкопаўшы ямку, складвалі лопаты крэстом над выкопаной ямкою, і язычэскіе божэства Чорт і Ангел опрэдзелялі, шчо чоловек заробіў за свою жызнь. Перэлістывалі его плохіе дзела і хорошые. Гетой йшоў у пекло, гетой себе вёў добрэ, то попадаў у Рай. Ставілі дзеравяны крэст у голове покойного, обвязвалі красной ніткою.
Дзевяць каласкоў
Хлебу навек чоловек поклоняўса. Так і ў гетом обрадзе з колоскамі. Старые жонкі собіралідзевяць колоскоў. Гето для того, шчоб ек умрэ, гетымі колоскамі кропілі могілу водою. То гетые колоскі обміналі, шчоб воны былі пустые, і кідалі з покойніком у могілу іх. А абонятые зерна весною засевалі поле, шчоб продоўжало родзіць і корміць семью. Дзевяць колоскоў- гето жонка носіла дзіця дзевяць месяцоў.
Перадача хлеба
Колі покойніка выносілі з хаты, то з сеней цераз покойніка перэдавалі хлеб, коб вон (хлеб) навек заставаўса ў хаце. Хлеб перэдавалі жонкі- родзічы покойніка.Потым геты хлеб крышылі ў оддзельны посуд, робілі патапцы. Кожны, хто быў на помінках, по тры разы чэрпаў ложкаю патапцы. Так помінаўса покойнік. Выпівалі по тры чаркі гарэлкі, елі прыготоўлену еду. Последнёю подаваласа каша. І колі на хрысцінах у малого дзіцяці частовалі госцей, то тожэ подавалі кашу ў горшку. Але его “розбівалі” і потым дзелілі.
Пабуджэнне нябожчыка
Ранкам, колі почынало ўсходзіць сонцэ, йшлі будзіць покойного родные. Запалівалі свечку на могілках, оплаківалі, моліліса, і душа покойного лецела ў хату, дзе жыла. У хаці на покуці ставіласа на столе ў місцы вода, свечкі і хлеб, вісеў ручнік. І колі душа прылетала ў хату, то вона піталаса хлебом, омываласа водою і выціраласа ручніком. Душа ў хаці жыла дзевяць дней, а потым улетала. Кружыла над селом ешчэ сорок дней. А посля ўлетала на зусім, перэходзіла ў пташок, зверэй.
ЦЫКЛ «ПАДАННІ І СКАЗЫ»
Далоня
Колісь буў ці жыў такі у нас чоловек Шпакевіч Захар. А ў ёго жонкі да було малэ дзіця. Коліся жонцы з малым дзіцям ніхто дзекрэтоў не даваў, ек цепер даюць. Да трэба було іці жаць до пана, коб заробіць шчо, да і одробіць паншчыну. От і жонка пошла на поле жаць, і дзіця з собою ўзела ў кольбелі. Дзіця спіць, а жонка жне. Потым дзіця прочнулоса, есці захоцело, а жонка подышла, узела дзіця і дала ему цыцку. Ек побачыў гето эконом, ек подбежыць до ее і ек дасць ёй у морду. А тут побачыў ее чоловек Захар, да ек подскочыць, да ек дасць ёму далонею, а той так і полецеў.
Эконом после ёго падаў на суд. Прышла повестка ехаці на суд Захару ажно ў Мозыр. А чым Захар поедзе? Трэба пешком іці. Для гетого трэба неколькі дзён іці, а обуток екі быў – лапці, а воны скоро сціраюцца. Тоды Захар наплёў лапцей мо пар пяць і пошоў бедны ў Мозыр на суд. А перэд тым ек іці, сказаў сам собе такі заговор: «На медзведзі еду, воўком подпіраюса, вужом попэрожуса і нічого не боюса». І пошоў так з хаты.
А на суду судзья пытае: «Захар, чым ты его біў?». А Захар не прыдумаў сказаць, шчо рукою ці кулаком, да похопіў сказаць: «Ладонею». З тых пор і прозвалі Захара – Ладонею.
А судзья его не осудзіў, бо трэба ж було жонцы покорміць дзіця. А Захару помог заговор его. І Захару суд просьціў усё. І так вон вернуўса домоў не засуджаны.
Эканом
Жыў у нас на Дуброві эконом, екі хворэў коростою, а на голове его булі коўтуны. Ох, і ўрэдны ж буў гэты эконом! Вон собе дзержаў поварыху, якая ёму варыла. І ось гэта жонка-поварыха подумала звесьці ёго з свету. Зловіла вона вужа і наварыла эконому з вужом супу. А вон наеўса гэтого супу і ешчэ попросіў. «Жонка-поварыха, подлі гетого супу, такого смачненького», - говорыць эконом. А жонка-повар думае: «Холеру тобе смачны, ось скоро олохне цебе, вырубішса ты, з’еўшы столькі супу з вужом». А эконом после такое «смачное еды» так моцно заснуў, шчо спаў дзве ночы і дзень. А жонка-повар думае, шчо вон ужэ умёр. А ж той эконом спіць собе, а ек поворочваўса, то коўтуны з головы злеталі. Потым вон прочнуўса, устаў, а голове его так добрэ, так лёгко, шчо вон од велікое радосці, шчо вон поправіўса, говорыць: «Коб я знаў, од чого я поправіўса, од чого вылечыўса, я даў бы тому чоловеку свободу от паншчыны». А поварыха ему і кажэ: «Гето я тобе наварыла з вужом супу, коб ты поправіўса». Эконом поверыў ёй і освободзіў ее од паншчыны.
Галоўчын востраў
Мне росказалі людзі з Оздаміч. Гэто село блізко коло нас, тры кілометры. Пад Радунню е Голоўчын остраў, дзе рэка Сьцвіга, кілометры тры, чатыры можа.
Коліса дзержалі хозяіны по пяць, по дзесяць короў, волоў, коней. Жылі тогда одзінолічно. Поле трэба-ка было ўгнойваць, то дзержалі багато худобы. У лесі цекла рэка Сцвіга. Вона і зара цячэ. То в тэ врэм’я хозяіны весною отпраўлялі ўсю свою худобу ў лес. Там робілі курэне, ездзілі дубамі і доілі короў, паслі іх. І так, пока не спадала вода, бо вода залівала лугі.
У войску рэкрутытады дваццаць пяць лет служылі. Одзін не дослужыў, уцёк сюды к нам у лес.
Поехалі чоловек з жонкаю з Оздаміч у лес доіць короў і доглядаць і ўзелі з собою собаку Жучку. Ентон пойшоў погледзець, дзе пасуцца волы. Палажка почала доіць корову, і тут вона почула, шчо ее чоловек крычыць: «Поможы!». Палажка пошла погледзець, шчо гэто таке? Вона побачыла, шчо ее чоловека нехто душыць. Рэкрут, шчо вцёк з арміі, этом мужыку, давіць яго, а этот просіць о помошчы: «Палажка, поможы!». Але Палажка говорыць: «Хто победзіць, той і будзе мой», - і з места не поворушылас. Ентону толькі прышло ў голову, шчо ў его ешчэ собака Жучка, і вон клікнуў его: «Жучка, поможы!». І собака почаў грысці і рваць того чужого чоловека за бокі, за рукі. Хозяін почуствоваў ослабевшэ цело нападаўшого, подмяў его под себе і забіў. Потом за эту жонку свою, за косу, к пяньку: «Кладзі голову!». І отсёк голову своей жонцы Палажцы. Только остаўса верным собака Жучка. Гетэ место і зарака называецца Головосек, Голоўчын остраў.
Пракопка
Було гето ў Церэблічах. Коліса людзі жылі одзінолічно. Була своя земля. У кого було багато, а ў кого було ее і мало. У кого мало, то тому було жыць трудно. Була беднота. Але не ўсе бедные ходзілі красці, а толькі хто да хто. А коліса жыто пожнуць, у снопы повяжуць, у копы постаўляць. Ось надумаўса хозяін узнаць, хто ў его снопы крадзе. Зашоў увечэры, сеў у копу дай жджэ. Чуе, йдзе нехто. Подходзіць до копы дай кажэ: «Здороў, копко!». А той з копы познаў Прокопа, дай отвечае: «Здороў, Прокопко!». А Прокопко зноў сам собе говорыць: «Ужэ ўсе людзі спяць». «Ну, то возьмі снопкоў пяць», - отвечае голос з копы. А Прокоп ўзяў снопкоў, дай пошоў дамоў, ек бы так і трэба. Так хозяін доведаўса, хто краў его снопы жыта.
Цыцкі
Було гэто даўно, йшчэ коліся. Жыла ў Цераблічах бабка. Прозвалі яе бабка Шмудало. Ось вона росказала, што гэто було з ею таке. Пры Польшчы йшчэ. Ягоды бралі не грэбёнкамі, а рукамі. Шчоб у лес по ягоды йсці, то трэба быў такі квіток. Ну, ось пошлі жонкі ў лес. У іх квіткі булі, а ў бабы квітка не було з собою: мо забуласа дома, а мо злотых не було, шчоб купіць? І ось вона пошла без квітка, а тут іх убачыў леснік, Марыніч яго звалі. Вон стаў провераць у жонок квіткі, а бабка Шмудало давай уцекаць. Тогды леснік за ею і поймаў ее. І стаў ее пытаць: «Як твоё імя?». А вона ему говорыць: «У мене нема, паночку, імья, у мяне толькі цыцкі!». Леснік розозліўсада ек закрычыць: «Псякрэў, як твоё імя?». А бабка Шмудало зноў ему: «Ох, паночку, у мене нема імья, у мене толькі цыцкі». І показвае ему на свое грудзі. Леснік подумаў, шчо баба дурновата. Нічого не добіўса од ее, плюнуў і пошоў. А бабка Шмудало набрала ягод і пойшла разом з жонкамі домоў.
ЦЫКЛ «СМЕХАЎЕ»
Альшанскае смехаўе
Людзі ў Ольшанах, у селе своей розговорной рэчью отлічаюцца от усіх дзерэвень.
Двум ольшанцам трэба було зробіць ермо на волы. Воны запраглі пару волоў, узелі сокеру, пілу і поехалі ў лес. Прыехалі, остановіліса коло дуба. Побачылі на дубі для ерма голіну. Залезці туды і ссекці ее – вельмі высоко. Тогды воны рэшылі зрэзаць дуба. А як мы его положым на сані? Посовешчаўшыса, подумаўшы добрэ, воны рэшылі прывезаць сані к дубу і почалі зрэзваць дзерэво. Воно ўпало і побіло сані. Антон і Еўхім прывелі волы ў село без саней.
Так і зараз ольшанцоў обзываюць – «Як вашэ смехаўе».
Як велі сову чэрэз кладку
Два ольшанцы поймалі вечором сову і самі пойшлі по водзе, а сову велі через кладку. Воны думалі, шчо гэто Маці Божая, а потом розгледзеліс – гэто була сова. Так і зара ольшанцоў дражняць – «як ваша сова».
Як у Альшанах сучка спаліла цэркву
Хацелі пасмяяцца. Узялі сучку, падпалілі салому да прывязалі к хвасту. Напужаная сучка побегла по селу, падпаліла одну хату, другую. Там стоялі поды з хлебом, вона под іх побегла і подпаліла. От подоў убегла ў гумно, подпаліўшы. У цэркві ійшла служба. Яна ўбегла ў цэркоў – і цэркоў спаліла. Так ольшанцы, подшуціўшы, спалілі цэркоў.