top of page

Аб праекце
"Іван Супрунчык.
Ад слова да дрэва"

Праект для тых, хто цікавіцца творчасцю разьбяра Івана Піліпавіча Супрунчыка. 

​

Увага! Наш праект некамерцыйны, мы проста сабралі ўсе матэрыялы аб Іване Піліпавічу ў адзін рэсурс. Калі мы парушаем вашыя правы, то вы можаце напісаць нам і мы з вамі вырашым гэтую праблему.

​

Звязацца з аўтарамі можна праз электронную пошту stolincbs@mail.ru.

​

Сайт можа ўтрымліваць кантэнт, не прыдатны для прагляду людзьмі, якія не дасягнулі 16 гадоў.

​

Паляшук з вялікай літары, майстар сякеры, Іван Піліпавіч робіць сваю працу не гледзячы ні на што. Разьбяра ведаюць ва ўсім свеце, таму яго працы ўпрыгожваюць не толькі падворкі палескіх вёсачак і гарадоў, але экспануюцца і за мяжой.

​

Драўляныя скульптуры жывуць нядоўгі драўляны век, наша задача, як бібліятэкі - захаваць памяць аб скульптурах і папулярызаваць творчасць самабытнага мастака і разьбяра. Іван Піліпавіч вельмі тонкі чалавек, ён пражывае ўсе эмоцыі і пачуцці, а потым стварае свае творы.

​

Майстар не піша кніг, але ён распавядае гісторыю свайго народа праз іншы талент - мастацкі і разьбярны. Аздабляе свае творы разьбяр цікавымі гісторыямі, якія распавядалі яму яго маці і сваякі. Філасофія творцы вельмі цікавая, бо ён - прамы нашчадак вольнай палескай думкі, які ажыўляе вясковыя ўспаміны праз сваю працу.

 

Праект “Іван Супрунчык. Ад слова да дрэва” прапануе заглянуць у жыццё адной палескай вёсачкі і адсачыць яе лёс. Лёс, зроблены рукамі выдатнага чалавека - Івана Піліпавіча Супрунчыка. Разьбяр стварае свой вобраз беларускай культуры праз зварот да гісторыі, ідэнтычнасці, да абуджэння сваёй генетычнай памяці.

 

У праекце сабраная спадчына Івана Піліпавіча: легенды і паданні вёскі, яго творчасць: графіка і разьбярнае мастацтва. Каб зразумець філасофію разьбяра лепей сустрэцца з ім ужывую, але вы можаце паглядзець фільмы ды паслухаць творцу на гэтым сайце.

​

Аўтары фотаздымкаў і матэрыялаў, выкарыстаных у праекце: асабістыя фотаздымкі Івана Піліпавіча, ДУК "Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр", Вольга Лабачэўская, Анатоль Кляшчук, Аляксандр Харкоў, Войцех Кавальчук, Іван Ляшкевіч, Аляксандра Гушча і іншых. 

​

​

​

Над праектам працавалі:

 

Тэхнічная частка - Уладзіслаў Кісель.

​

Жыццёвы шлях - Лідзія Царык, Ганна Пашкевіч.

 

Творчасць:

​

легенды і паданні - Людміла Гмір, Кацярына Страха;

​

графіка - Кацярына Страха, Вольга Андрэйкавец;

​

разьба па дрэве - Аляксандра Гушча;

 

Цэнтр драўлянай скульптуры - Надзея Стахавец, Таццяна Карчэўская;

 

бібліяграфія - Аляксандр Сімончык;

 

аб праекце, аўдыёзапісы - Аляксандра Гушча;

​

папаўненне, рэдагаванне сайта - Ірына Грэчка.

​

 

Калі вы маеце заўвагі па матэрыле, размешчаным на сайце, пішыце нам на электронную пошту stolincbs@mail.ru. 

​

Будзем удзячныя, калі вы распавядзеце сваім сябрам пра нас!

©  ДУК «Столінская раённая бібліятэчная сістэма», 2020. 

Створана пры дапамозе Wix.com

bottom of page