top of page

Уладар сякеры

10.jpg

"Я ўзяў сякеру і пачаў секчы з дрэва любой пароды: бяроза, дуб, вольха, вярба. Але больш з дубу. Ішоў ў лес, шукаў пасохлыя дубы і проста на корані высякаў тое, што задумаў. Усе работы робленыя ў лесе. На пяньках. Так яны там і стаялі. Я потым пазрэзваў "

Творчасць Івана Супрунчыка характарызуецца майстэрскім валоданнем традыцыйнымі тэхналогіямі разьбы і роспісу па дрэве.

 

Спачатку Іван Піліпавіч малюе сваю ідэю, прымяраючы розныя формы, а ўжо потым бярэцца за ажыццяўленне.

Кожная серыя ўражвае сваёй глыбінёй і мастацкім увасабленнем.

Як Івана Піліпавіча за талент толькі не клічуць: майстар-самавучка, мастак па дрэве, народны майстар, майстар з палескай глыбінкі, самародак Палесся, майстар сякеры, мужык з сякерай, мастак з сякерай, вясковы інтэлігент ў першым пакаленні...

Scan 1.jpg

Сусветна вядомы сваёй індывідуальнасцю і стылем Іван Супрунчык жыве сціпла, між тым яго скульптуры ўпрыжгожваюць не адно падвор’е Беларусі і замежжа. Іван Піліпавіч аб'ядноўвае ў сваім мастацтве фальклорнае бачанне свету, непасрэднасць і паляшуцкую шчырасць, з сучаснай манерай разьбы сякерай. Унікальнасць Івана Піліпавіча ў тым, што ён працуе выключна сякерай. Ён ўдыхвае жыццё ў дрэва, надае яму другое жыццё.

Дрэва - даступны матэрыял, таму асноўная дзейнасць Івана Піліпавіча сканцэнтравана на разьбе. Тое, што складана высекці з дрэва, нараджаецца на паперы. З цягам часу драўляныя скульптуры сталі дынамічнымі, эмацыйнымі, разняволенымі, з рысамі, характэрнымі для імпрэсіянізму (фр. impression — уражанне).

   

Памяць пра мінулае паціху знікае. Сыходзяць людзі, трухлявее дрэва… Іван Піліпавіч у сваіх працах асэнсоўвае жыццёвы вопыт і назіранні. Працы творцы маюць этнаграфічную прыроду, яны адлюстроўваюць змены часу, калектыўную памяць. Ганаровы паляшук мае моцную сувязь са сваім родам, ён захоўвае скарб мясцовага фальклору, бо вырас у архетыпічным сялянскім светаўспрыманні, міфалагічнасцю мыслення, ён захоўвае гістарычную памяць продкаў і візуалізуе гісторыю роднага краю.

Іван Піліпавіч як творца шукаў сваё, эксперыментаваў з формамі, колерам, ракурсам.

Але Іван Піліпавіч не абмяжоўваецца толькі этнаграфіяй, ён смела абыгравае гістарычныя падзеі з актуальнымі тэмамі. Так Іван Піліпавіч прырабіў адной скульптуры маску (актуальны на 2020 год атрыбут) і мае жаданне рэстаўрыраваць бюст Леніна. Некалі Уладзімір Ленін быў “вождём народа”, а цяпер ён нікому не патрэбен… Усё часцей яго выявы знаходзяць супакой на сметніках, або панура стаяць на Плошчах.

У пачатку сваёй творчасці Іван Піліпавіч не расфарбоўваў свае працы, Выкарыстоўваць фарбы майстру параіла маці. Маці - аўтарытэт для Івана Піліпавіча, яе вобраз можна знайсці ў большасці прац, як графічных, так і разьбярных. Шмат мудрасці Іван атрымаў ад хроснай маці - Арыны Васілеўны Паўловіч. Пашанцавала майстру і з жонкай. Марыя Іванаўна дапамагала мужу ў яго працы, але, нажаль, яна памерла. Іван Піліпавіч з павагай увасабляе ў сваіх працах вобразах галоўных жанчын свайго жыцця.

Майстар мае за сваімі плячамі вялізны вопыт. Але і ў пачатку сваёй творчасці, і зараз, працы палешука маюць глыбінны сэнс. Гледзячы на творы Івана Піліпавіча задаешся пытаннямі, кшталту: “А які сэнс майго жыцця?”, “Які я чалавек, добры ці злы?”, “Як шмат я ведаю пра свой род?”.

Усім творцам Іван Піліпавіч раіць працаваць над сваім талентам, паляпшаць валоданне рознымі тэхнікамі, адчуваць матэрыял у сваіх руках, разумець, што большасць залежыць ад унутраных якасцей, ад імкнення, жадання.

Мала паглядзець працы і прачытаць пра знакамітага разьбяра, трэба хоць раз пабываць у Цэнтры драўлянай скульптуры і пагутарыць з Іванам Супрунчыкам асабіста.

Серыі:

Роды вёскі Цераблічы

Маё дзяцінства

Кола дзён

Вяселле

Святы і абрады

Дзяды

Асветнікі

Чарнобыль

Грахі чалавека

Іншыя скульптуры

“Трэба, штоб багата не секчы. Не так, як нашы майстры, сякуць да ногця. Натуральна, такія фатаграфіі яны робяць. Я бачу так. Яны па-свойму бачаць. … Вот гэтыя бензапілы - не тое. Дрэва - жывое. Ты павінен яго прашчупаць сваімі рукамі. Чалавек заўсёды валодаў сякерай, дрэва сёк. Ён павінен адчуваць дрэва. Я калі сяку, яго адчуваю. Адчуваю, яно жывое. Яно ўжо не жывое, лічыцца, аднак застаецца як жывое. Будзе навекі тут стаяць… ”

bottom of page