Графіка
"Талент? Уселіцца нешта такое. Мне так усялілася, што я не мог пражыць і дня. ….Гэта ўсё-такі і праца вялікая. Трэба працаваць. І талент без працы нічога не значыць".
Маляваць Іван Піліпавіч пачаў прыкладна з 9 гадоў, малюе ён ўсім, што прыдатна, за матэрыял бярэ нават кветкі.
Графіку Івана Піліпавіча адносяць да інсітнага (ад. лац. інсітус - прыроднае, самабытнае) мастацтва Беларусі. Яго творы пазнавальныя самабытнасцю мастацкага стылю.
Пра што творчасць вядомага разьбяра?
Пра чалавечае жыццё, пра яго сэнс. Шлях ад дзяцінства да старасці, пра вечныя каштоўнасці, барацьбу дабра і зла, сучасныя праблемы. Іван Піліпавіч адлюстроўвае багацце свайго ўнутранага свету і праз прызму свайго светапогляду распавядае нам пра побыт палешука. Пра мясцовыя традыцыі і іх трансфармацыю, пра ўзаемадзеянне чалавека і прыроды, пра законы жывёльнага свету ды проста пра жыццё. Некаторыя гісторыі можна праслухаць у аўдыё.
Да майстра едуць не проста, каб паглядзець музей ці паслухаць экскурсію. Да яго едуць, бо ён мудры чалавек, які прыцягвае да сябе праз досвед і творчасць.
У апошнія гады часцей звяртаецца да алоўкаў і пэндзля, з'явіліся серыі графічных твораў, прысвечаных беларускім абрадам і традыцыям.
Серыі:
Легенда пра роды
Альшанскае смехаўе
Галоўчын востраў
Паганства
Пахавальныя абрады
Вяселле
Кола дзён
Чарнобыль
Цыклы Кліканне вясны
Замалёўкі з жыцця
Чарнобыль
Буслы
Дзяцінства
Дзяды
Вяселле
Маці
Працы з розных серый
Па матывах твораў А.С. Пушкіна.
Спецыяльна для Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі