top of page

Малая радзіма

Жыццё

david-gorodok-belarus2.jpg

    Без Давыд-Гарадка, Століншчыны, дзе прайшло маё дапытлівае юнацтва, я б ніколі не адбыўся як пісьменнік. І ў творах я сапраўды часта да іх звяртаюся

                                                                                            Г. Марчук

   Давыд-Гарадок - знаходзіцца ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Гарынь.

  Заснавальнікам горада лічыцца Уладзімір-Валынскі князь Давыд Ігаравіч, якому пасля з'езду князёў у Вітачове належала таксама і Погорынье, менавіта ў гонар яго горад і атрымаў імя.

    На галоўнай гарадской плошчы ўзвышаецца бронзавая фігура князя Давіда. Яе ўрачыста ўсталявалі ў год святкавання 900-годдзя Давыд-Гарадка, а сама плошча атрымала імя князя.

   Давыд-Гарадок - сапраўдная сталіца раслінаводства. Вытворчасць наладжана - ад градкі, дзе вырошчваюць і збіраюць насенне, да фасоўкі. Дзякуючы гэтаму промыслу  тут нават з'явіўся унікальны від народнага мастацтва — маляванне «цікетак».

   Малая радзіма ў творчасці Георгія Марчука – неад’емная частка прасторы яго твораў. Праз пейзажныя апісанні Давыд-Гарадка і яго мясцінаў, характарыстыку бытавога ўкладу, раскрыццё асаблівасцей псіхалогіі , экскурсы ў гісторыю рэгіёна і ствараецца яе трывалы вобраз. Для большасці людзей малая радзіма – месца, якое асацыіруецца з домам і сям’ёй. Яно навявае настальгічныя ўспаміны, бо з ім звязана памяць дзяцінства. 

   Георгій Марчук здолеў сказаць сваё адметнае слова пра «малую» радзіму — беларускае Палессе з яго самабытным укладам жыцця, адметнымі звычаямі і традыцыямі. Шырокая, яркая натура палешука ўвабрала ў сябе беларуская мова ўсё шматграннае хараство і багацце роднага краю і знайшла паўнакроўнае адлюстраванне ў творах пісьменніка.

   Родныя мясціны ў раманах пісьменніка лёгка ўгадваюцца ў мастацкай геаграфіі яго твораў. Так, мястэчка Нырча ў рамане «Крык на хутары» — не што іншае як Давыд-Гарадок. Рэкі Гарынь і Прыпяць, мясцовыя ўрочышчы, суседнія вёскі выведзены пад сваімі назвамі.

 

125.jpg
IMG_3412.jpg
b926bce7c053dec64422e0e7f3ffd9dc_edited.jpg
bottom of page