top of page

Біяграфія

Жыццё

i_edited.jpg

Калі ты патрэбен хоць аднаму чалавеку, можаш лічыць сябе шчаслівым.

                                                                 Г. Марчук

     Георгій Марчук нарадзіўся 01.01.1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і шаўца.

    Георгій Марчук у 12 гадоў застаўся без бацькоў. Памерла маці, бацька пакінуў сям’ю. І ўсё выхаванне лягло на плечы бабулі і дядулі.

    У 16 гадоў нечакана ён захварэў цяжкай хваробай і вымушаны быў ехаць лячыцца ў Брэст. Паўгода правёў у туберкулёзным дыспансеры.

    Пасля заканчэння СШ №2 г. Давыд-Гарадка (1965) спрабаваў паступіць ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але няўдала. Працаваў кіраўніком драматычнага гуртка Давыд-Гарадоцкага ГДК, метадыстам Столінскага РДК. На старонках раённай газеты «Навіны Палесся» з 1966 года з’яўляюцца яго першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні.

   У 1969 годзе Георгій Марчук пераехаў у Мінск, працаваў адміністратарам кінастудыі «Беларусьфільм», асістэнтам рэжысёра аб’яднання тэлефільмаў. Паралельна завочна па спецыяльнасці тэатразнаўства вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, які скончыў у 1973 годзе. У 1975-1977 гг. - слухач Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1980 г. - кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980-1982 гг. - загадчык літаратурнай часткі, а затым і рэдактар-кансультант Тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». З 1983 года — член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1990–1994 гадах — саветнік міністра культуры БССР i Рэспублікі Беларусь, у 1996–2002 гадах — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», затым — сакратар праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2005 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 2016 года — саветнік-літкансультант СПБ. Да 2016 года — сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Грамадскага савета па маральнасці, створанага ў Беларусі ў 2009 годзе.

bottom of page